16 жніўня 2017 г. на паседжанні Круглага стала па пытанням развіцця сферы дызайн-праектавання ў Беларусі быў падпісаны Статут асацыяцыі дызайнераў інтэр’ера і прадметна-прасторавага асяроддзя.

Асацыяцыя будзе займацца распрацоўкай тэрміналогіі і агульных стандартаў у сферы інтэр’ернага дызайна, каб любы чалавек мог разабрацца ў паняццях. Асноўныя мэты – палепшыць імідж прафесіі, зрабіць прафесійнае асяроддзе лепш і змясціць сферу інтэр’ернага дызайна ў заканадаўчыя рамкі. Больш доўгатэрміновыя планы – дапамога з экспертным аналізам дзейнасці дызанераў, адукацыя і атэстацыя спецыялістаў.

Лагатып асацыяцыі стварыў Уладзімір Цэслер. У знаке знайшлі адлюстраванне сімвалы “i” – interior, які абазначае сферу інтарэсаў, і клічнік “!”, які акцэнтуе ўвагу на тым, што дызайн інтэр’ера і прадметна-прасторавага асяроддзя – гэта асобная сфера дзейнасці.